Download 58G071

Transcript
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ
МАЦАВАННЕ ПАЛАТНА
Адключыце электраінструмент ад сілкавання.
●
●
●
●
Аслабце замацавальны болт трымальніка палатна пры дапамозе шасціграннага ключа (Мал. A).
Устаўце палатно ў трымальнік да ўпору.
Зубы палатна павінны быць накіраваныя ўперад.
Закруціце болт шасцігранным ключом (Мал. A).
Сачыце, каб палатно было правільна ўсталяванае ў накіравальным роліку (10) (Мал. A).
Зняцце палатна выконваецца ў паслядоўнасці, адваротнай яго мантажу. Перад зняццем праверце, ці адключаны
інструмент ад сеткі сілкавання.
Выкарыстоўвайце палотны з сістэмай мацавання, як на Мал. F.
ВЫЦЯГВАННЕ ПЫЛУ
Для лепшага выдалення пылу з рабочай зоны электрычны лобзік аснашчаны ўласнай сістэмай здзьмухвання і
адвядзення пылу, што ачышчае паверхню, якую разразаюць. Сістэма здзьмухвання і адвядзення пылу працуе
нашмат эфектыўней, калі засцерагальны шчыток лобзіка апушчаны ўніз.
ПРАЦА / НАЛАДЖВАННЕ
УКЛЮЧЭННЕ / ВЫКЛЮЧЭННЕ
Перш чым падключаць лобзік да сеткі сілкавання, заўжды правярайце, ці адпавядае напружанне сеткі
намінальнаму напружанню, пазначанаму на заводскай шыльдачцы гэтага электраінструмента.
Уключэнне – націсніце выключальнік (2) і ўтрымлівайце яго ў гэтым становішчы (Мал. B).
Выключэнне – адпусціце выключальнік (2).
Фіксацыя выключальніка (бесперапынная праца)
Уключэнне:
● Націсніце выключальнік (2) і ўтрымлівайце яго ў гэтым становішчы.
● Націсніце кнопку фіксацыі выключальніка (3) (Мал. B).
● Адпусціце выключальнік (2).
Выключэнне:
● Уцісніце і адпусціце выключальнік (2).
РЭГУЛЯВАННЕ ХУТКАСЦІ ПРАЦЫ ЭЛЕКТРЫЧНАГА ЛОБЗІКА
Для рэгулявання хуткасці вярчэння рухавіка электрычнага лобзіка паварочвайце рэгулятар хуткасці (1) на
патрэбную пазіцыю. Гэтак можна дапасаваць хуткасць працы электраінструмента да ўласцівасцяў апрацоўваемага
матэрыялу. Дыяпазон рэгулявання хуткасцяў – ад 1 да 6.
Чым большая лічба бачная на рубе дыска рэгулятара (1) (Мал. C), тым большая хуткасць працы
электралобзіка.
РЭГУЛЯВАННЕ МАЯТНІКАВАГА РУХУ ПАЛАТНА
Акрамя магчымасці рэгулявання зваротна-паступальнага руху палатна існуе магчымасць рэгулявання інтэнсіўнасці яго
маятнікавага руху, дзякуючы чаму можна лепей дапасоўваць параметры працы электраінструмента да патрабаванняў
апрацоўваемага матэрыялу. Маятнікавы рух рэгулюецца з дапамогай рэгулятара (6). Пры выкарыстанні палатна
нажовачнага тыпу рэгулятар маятнікавага руху трэба перавесці на 0. Пры рэзанні металу рэкамендуецца выкарыстоўваць
змазку. Для выбару аптымальнай велічыні маятнікавага кроку кіруйцеся ніжэйпрыведзенай табліцай.
Ліставы метал:
Ліставы алюміній:
Фанера клееная:
0
I – II
0–I
Ліставая сталь:
Пластык:
Дрэва:
105
0–I
I – II
I - III